У аўторак, 7 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
У многіх раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер уначы будзе паўночна-заходні, удзень — з пераходам на паўночна-усходні слабы да ўмеранага.
Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 марозу, пры праясненнях чакаецца 8-12 ніжэй за нуль. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад -5 да +1.