Вы тут

Уладзімір Кондрусь заявіў, што ў Беларусі "яшчэ будуць Плошчы"

Уладзімір Кондрусь дае інтэрв'ю пасля вызвалення. Здымак з Facebook Віталя Рымашэўскага.

26 снежня на волю выйшаў палітвязень Уладзімір Кондрусь, які знаходзіўся за кратамі з чэрвеня 2016-га. Суд Маскоўскага раёна сёння вынес прысуд па яго справе. За ўдзел у "масавых беспарадках" 19 снежня 2010 года ў Мінску жыхара Рудзенска асудзілі на 1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Таксама яго чакае прымусовы медыцынскі нагляд і лячэнне ў псіхіятра па месцы жыхарства. Больш падрабязна гл. тут.

Уладзімір Кондрусь пасля вызвалення заявіў, што "ні аб чым не шкадуе". Ён лічыць, што выйшаў на волю, не толькі дзякуючы падтрымкі людзей у Беларусі, але і шэрагу краін Еўрасаюза. Па словах Кондруся, у Беларусі "яшчэ будуць Плошчы", Плошча 2010 года была не апошняя. "Жыве Беларусь!" — крыкнуў ён на развітанне. Сваякі павезлі Уладзіміра ў Рудзенск.