Улады заклапочаныя дзясяткамі тысяч беларусаў, якія "самарадыкалізаваліся"

Прапагандзе ўсё цяжэй абгрунтоўваць рэпрэсіі
Прапагандзе ўсё цяжэй абгрунтоўваць рэпрэсіі

Прапаганда і сілавікі РБ пачалі выкарыстоўваць новыя словы. Намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч у эфіры тэлеканала СТБ заявіў, што садзейнічанне ўкраінцу ў правядзенні дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах "аказвалі нашыя беглыя і самарадыкалізаваныя грамадзяне, якія сядзелі ў падполлі і чакалі свайго часу".

"Я так разумею, што яны гэты тэрмін прымяняюць да тых грамадзян, радыкалізацыю якіх не могуць патлумачыць,піша журналіст Віталь Цыганкоў. — У апазыцыйныя партыі не ўваходзілі, беларускія вершы не пісалі, на замежныя стажыроўкі не ездзілі. І раптам "самарадыкалізаваліся". І такіх дзясяткі тысяч".

І дадае: "Раней лёгка было ім працаваць, маеш спісы актывістаў — па ім і хадзі. А цяпер гэтыя "самарадыкалізаваныя" як грыбы, паўсюль павырасталі. Прыходзіцца масавыя зачысткі рабіць, не разбіраючы, ад вёсак да заводаў".

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі