Напярэдадні святкавання 105-й гадавіны стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі і на фоне тых падзей, якія адбываюцца як унутры самой Беларусі, так і ва ўсім нашым рэгіёне, робіцца відавочным падабенства падзей 1918 года і дня сённяшняга. І гэтак жа, як у часы БНР, сёння ўсё больш беларусаў разумее неабходнасць бараніць сваю краіну са зброяй у руках.
У чым канкрэтна падабенства падзей часоў стварэння БНР і сённяшняй сітуацыі ў Беларусі і вакол яе? Што адбываецца ў асяродку “Паспалітага рушэння” і ці ёсць да яго цікавасць? Якая дапамога неабходная сёння ўдзельнікам гэтай арганізацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўнік спартыўна-патрыятычнай абарончай арганізацыі “Паспалітае рушэнне” Сяржук Кедышка.