Вы тут

Улады Літвы абвясцілі 2022-і Годам Францішка Скарыны

Наступны год у Літве носіць імя Францішка Скарыны

Улады Літвы абвясцілі наступны год — Годам Францішка Скарыны, паведамляе амбасада Літвы ў Белрусі.

Гэта звязана з тым, што ў 2022-м спаўняецца 500 гадоў з часу заснавання ў Вільні друкарні Францішка Скарыны — першай друкарні ва Усходняй Еўропе. У той жа год пабачыла свет першая друкаваная кніга на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага — "Малая падарожная кніжка". Да таго свой пераклад Бібліі ён выдаваў у Празе.

На месцы, дзе была друкарня Скарыны ў Вільні, у 1990-м адкрылі мемарыяльную шыльду.

Ураджэнец Полацка Францішак Скарына — пачынальнік кнігадрукавання ў Вялікім Княстве Літоўскім. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.