Вы тут

Улады Ізраіля абураныя скандальным ролікам і звернуцца да Лукашэнкі

Скрыншот з відэа. Надпіс на іўрыце выкананы злева направа.

Улады Ізраіля абураныя скандальным ролікам, які з'явіўся напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў у Беларусі. У ім прадстаўляюцца дасягненне ізраільскіх спартсменаў на I Еўрапейскіх гульнях у Баку і на Алімпіядах. Як адзначае сайт newsru.co.il, на відэа няправільна адлюстраваныя межы іх дзяржавы (не хапае некалькіх тэрыторый), а надпіс на іўрыце зроблены злева направа, а не наадварот.

Не дзіўна, што пасля такога скандалу міністр спорту Ізраіля Міры Рэгеў збіраецца звярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі, у Еўрапейскі і ў Міжнародны алімпійскія камітэты. "Пры ўсёй павазе да аргкамітэта Еўрапейскіх гульняў, ён не будзе вызначаць межы дзяржавы Ізраіль", — сказала яна. Міністр назвала гэтую гісторыю грубым парушэннем Алімпійскай хартыі і недапушчальным умяшальніцтвам палітыкі ў спорт.

Скрыншот з відэа
Хочаш больш навінаў і самае галоўнае? Падпішыся на тэлеграм-канал Еўрарадыё!