Улады французскага горада знішчылі графіці, якое самі замовілі

Улады французскага горада знішчылі графіці, якое самі замовілі

У французскім Рэймсе адсутнасць інфармацыі паміж рознымі гарадскімі дэмартаментамі прывяла да знішчэння твора мастацтва. Прычым замовілі гэты твор таксама прадстаўнікі гарадской улады.

Як перадае BBC, улады Рэймса замовілі вядомаму ў Францыі мастаку, які называе сябе С215, намаляваць графіці на сцяне адной з вуліц. Аднак ніхто не паінфармаваў пра гэта аддзел па барацьбе з графіці, і той адразу ж сцёр са сцяны твор мастака.

Такім чынам сумны хлопчык, намаляваны на сцяне, стаў ахвярай чыноўніцкага недагляду.

Мастак С215 (сапраўднае імя — Крысціян Гемі) абяцае ў сакавіку вярнуцца ў Рэймс, каб намаляваць новы твор.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі