Улады агучылі вынікі "зачысткі" грамадзянскай супольнасці ў Беларусі

На нарадзе ў Лукашэнкі 30 жніўня былі агучаныя вынікі "зачысткі" грамадзянскай супольнасці ў Беларусі з 2020 года.

"Спыненая дзейнасць 373 дэструктыўных і іншых сумнеўных аб'яднанняў, 44 устаноў, а таксама так званых незалежных прафсаюзаў",цытуе БЕЛТА словы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергеенкі.

Масавая "зачыстка" структураў НДА пачалася з ліпеня 2021 года. 

Дарэчы, як распавядала Еўрарадыё, насамрэч статыстыка зачыненых трэцясектарных арганізацый значна большая. Па падліках Офіса Еўрапейскай экспертызы і камунікацый з 14 ліпеня 2021-га ў Беларусі былі ліквідаваныя ці самаліквідаваныя 857 недзяржаўных арганізацый. 519 НДА былі прымусова ліквідаваныя паводле рашэнняў суда, 338 НДА прынялі самастойнае рашэнне пра ліквідацыю, бо не мелі магчымасці працаваць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.