Вы тут

Улады абяцаюць падняць заробкі самым бедным бюджэтнікам, але ненашмат

/ intex-press

Улады збіраюцца падвысіць заробкі сацыяльным работнікам з 1 студзеня 2021 года. Гэта замацавана пастановай Мінпрацы №101 ад 30 кастрычніка.

У Мінпрацы тлумачаць: гэтай пастановай прадугледжана новая стымулюючая выплата работнікам сферы сацыяльнага абслугоўвання. Надбаўка будзе складаць ад 8 да 12% акладу.

Закране гэта 34 тысячы беларусаў: супрацоўнікаў дамоў-інтэрнатаў, цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Акрамя таго, у наступным годзе ўлады плануюць перагледзець і базавую стаўку, да якой прывязана зарплата бюджэтнікаў. Дзякуючы гэтаму кроку заробкі сацработнікаў вырастуць у сярэднім ад 35 да 130 рублёў.

Сёння сацыяльныя работнікі — адны з самых "бедных" бюджэтнікаў. Сярэдні заробак да выплаты падаткаў складае крыху больш за 700 рублёў, пасля выплаты — каля 600 рублёў. То-бок, у два разы менш, чым славутыя "па пяцьсот".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.