Украінскі “Інтэр” зняў з эфіру ўсе канцэрты з-за скандалу з Кабзонам

Украінскі тэлеканал “Інтэр” паведаміў, што змяніў сваю праграму з-за “хвалі бяздоказных публічных абвінавачванняў”. Раней тэлеканал рэзка раскрытыкавали карыстальнікі сацыяльных сетак, а таксама некаторыя прадстаўнікі ўкраінскай ўлады. Прычынай хвалі абурэння стала трансляцыя аднаго з расійскіх “блакітных агеньчыкаў”, у якім спевакі Алег Газманаў, Іосіф Кабзон і Валерыя выканалі “гумарыстычную” песню пра санкцыі ў дачыненні сябе. Кабзон пры гэтым з’яўляецца персонай нон-грата ва Украіне.

Пачынаючы з вечара 1 студзеня тэлеканал “Інтэр” зняў з эфіру ўсе святочныя канцэрты і мюзіклы, у тым ліку ўласнай вытворчасці, якія раней анансаваліся. Канал падкрэсліў, што адмяняе трансляцыю папулярных праграм з-за “істэрыі і правакацыйных бяздоказных абвінавачванняў у паказе забаўляльных праектаў, якія цалкам адпавядаюць украінскаму заканадаўству”.

Раней сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў запатрабаваў пазбавіць тэлеканал “Інтэр” ліцэнзіі за трансляцыю навагодняга канцэрту зорак расійскай эстрады, якія падтрымліваюць палітыку Крамля ва Украіне.

Кіраўніцтва “Інтэра” ў адказ заявіла пра палітычны ціск, інфармуе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі