Украінскае выданне прыпісала Лукашэнку інтэрв'ю, якое ён не даваў?

Яно было апублікаванае падчас нядаўняга візіту Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну. У ім ён выказаўся пра свайго малодшага і старэйшага сыноў. Прычым фактычна пацвердзіў, што Віктар хоча стаць прэзідэнтам. Таксама прагучалі заявы і па пытаннях міжнароднай палітыкі.


Як піша газета "Народная воля", намеснік міністра замежных спраў Арменіі Шаварш Качаран заявіў, што Лукашэнка не рабіў заяваў пра Нагорны Карабах (нібыта, там "нармальнага жыцця няма"). Ён спасылаецца на беларускі МЗС, які абверг фармулёўкі пра Карабах ды намякнуў, што інтэрв'ю... не было.


Як адзначала Еўрарадыё, выказванні Аляксандра Лукашэнкі ў "інтэрв'ю" вельмі нагадвалі яго словы, сказаныя летась у снежні на сустрэчы з членамі Клуба галоўных рэдактараў краін СНД, Балтыі і Грузіі. "Народная воля" параўноўвае цытаты і выказвае меркаванне, што ўкраінскае выданне магло "рэтрансляваць старыя сенсацыі".
 

Аляксандр Лукашэнка: Мой сын кантралюе ААЦ і вярхушку спецслужбаў
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі