Украінцы знішчылі каля акупаванага Крыма расійскі ракетны катэр

Ракетны катэр "Іванавец" Чарнаморскага флоту РФ

Ракетны катэр "Іванавец" Чарнаморскага флоту РФ / topwar.ru

У Чарнаморскага флоту РФ чарговыя страты. Украінцы знішчылі каля акупаванага Крыма расійскі ракетны катэр "Іванавец". Спецаперацыя спецпадраздзялення Group 13 Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны была праведзена ў ноч з 31 студзеня на 1 лютага.

Катэр знаходзіўся на рэйдзе возера Данузлаў. ГУР не ўдакладняе, якім відам надводных марскіх дронаў ён быў атакаваны. Пашкоджанні корпусу былі такія сур'ёзныя, што "Іванавец" патануў.

Кошт згаданага ракетнага катэра складае 60-70 млн долараў. Ён меў на ўзбраенні чатыры крылатыя супрацькарабельныя ракеты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі