Вы тут

Украіна ўвяла пошліны на запалкі з Беларусі і Расіі

Запалкі / pixabay.com

Украіна ўвяла пошліны на запалкі з Беларусі і Расіі. Такое рашэнне было прынятае па выніках праведзенага антыдэмпінгавага расследавання. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства развіцця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Украіны, пошліна для беларускай прадукцыі склааде 21,32%, для расійскай — 45,79%.

Рашэнне аб увядзенні абмежавальных мер прыняла ўкраінская Міжведамственная камісія па міжнародным гандлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.