Украіна атакавала склады Ozon адразу ў некалькіх расійскіх рэгіёнах
Пажар у Дагестане / Exilenova+
У ноч на 24 жніўня ўкраінскія дроны атакавалі склады маркетплейса Ozon у трох рэгіёнах Расіі. Маштабныя пажары пачаліся ў расійскіх Краснадары, Стаўрапальскім краі, Дагестане.
У кампаніі Ozon пацвердзілі атаку беспілотнікаў на лагістычны цэнтр у Краснадары. Паводле папярэдніх звестак кампаніі, пацярпелых няма.
У Дагестане быў аткааваны вялізны лагістычны хаб агульнай плошчай каля 130 тысяч квадратьных метраў. Гэта адзін з ключавых вузлоў лагістычнай сеткі кампаніі ў рэгіёне. Ён мае міжнароднае значэнне для паставак у напрамку Азербайджана і Ірана.
Прэс-служба Ozon і мясцовыя ўлады заявілі, што на аб'екце пачаўся вялікі пажар. Некалькі чалавек атрымалі раненні, а праца комплексу была поўнасцю прыпыненая.
Пасля шэрагу ўкраінскіх атак па Wildberries кампанія Ozon схавала адрасы сваіх складоў у Расіі. Аднак гэта, відавочна, не дапамагло.