Украіна атакавала склад Wildberries амаль за 2000 км ад мяжы
Склад Wildberries у Екацярынбургу / Віктар Туманаў
Пасля атакі ўкраінскага дрона загарэўся лагістычны хаб Wildberries у Екацярынбургу. Гэта прыкладна 1750 км ад украінскай мяжы.
З пашкоджанага склада эвакуявалі 800 чалавек. У кампаніі заявілі, што пацярпелых няма. Маркетплэйс вымушаны перанакіроўваць пастаўкі ў іншыя лагістычныя цэнтры.
Хаб WB у Екацерынбургу займае плошчу ў 158 500 квадратных метраў. Гэта ключавы транспартны вузел Wildberries на Урале.