Вы тут

УЕФА і абвергла навіну аб адмене спаборніцтваў у Беларусі, і не абвергла

УЕФА / Getty

УЕФА выступіла з заявай пасля з'яўлення інфармацыі аб адмене мерапрыемстваў у Беларусі пад эгідай Саюза.

У лісце арганізацыі Фонду спартовай салідарнасці было заяўлена, што"ніводнае спаборніцтва ці іншае мерапрыемства пад эгідай УЕФА не адбылося і не будзе праводзіцца ў Беларусі ў 2021 годзе".

Пазней у Саюзе заявілі: "маючыя адбыцца матчы нацыянальнай зборнай і клубных спаборніцтваў УЕФА запланаваны ў Беларусі. Як паведамлялася раней, Ліга чэмпіёнаў УЕФА па футзале 2021 года, фінал чэмпіянату УЕФА сярод жанчын да 19 гадоў 2021 года і Кангрэс УЕФА 2021 года не адбудуцца ў Беларусі".

Такім чынам, УЕФА падкрэсліла, што матчы адбудуцца, але не пройдуць некалькі мерапрыемстваў.

На гэта звярнуў увагу і выканаўчы дырэктар Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін: гаворка ў лісце УЕФА, які атрымаў фонд, не ішла аб матчах, а менавіта аб турнірах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.