УЕФА адмовілася праводзіць у Беларусі ўсе мерапрыемствы пад сваёй эгідай
Пра гэта паведамляе Фонд спартовай салідарнасці са спасылкай на намесніка генсакратара Кевіна Лямура.
Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый УЕФА адмовіўся праводзіць усе мерапрыемствы пад сваёй эгідай у Беларусі. Пра гэта паведамляе Фонд спартовай салідарнасці са спасылкай на намесніка генсакратара УЕФА Кевіна Лямура.
Гэта азначае, што ўсе спаборніцтвы, запланаваныя на 2021 год у Беларусі, не адбудуцца.
Кевін Лямур выказаў сваю асабістую салідарнасць са спартоўцамі, якія змагаюцца за абарону сваіх правоў, у тым ліку за права на свабоду выказвання меркаванняў.
Сёлета беларускія клубы гуляюць у еўракубках: у Лізе чэмпіёнаў — "Шахцёр", у Лізе канферэнцый — "Тарпеда-БелАЗ", БАТЭ і брэсцкае "Дынама".
Як стала вядома Еўрарадыё, адмены тычыцца, напрыклад, Кангрэсу УЕФА і фінальнай стадыі Лігі чэмпіёнаў па футзалу. ЛЧ па футзалу — клубны турнір. Гэта значыць, што пад забарону могуць трапіць у тым ліку і ўсе клубныя турніры пад эгідай УЕФА. Верагодна, таксама і Ліга чэмпіёнаў, і Ліга канферэнцый. Больш дакладнай інфармацыя мусіць быць ад УЕФА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.