Удзень у суботу ў Беларусі будзе да +6

Субота будзе па-сакавіцку цёплая, хаця і воблачная

Субота будзе па-сакавіцку цёплая, хаця і воблачная / pixabay.com

У суботу, 9 сакавіка, у Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі па захадзе прагназуецца слабы туман. Вецер чакаецца  пераменных напрамкаў — уначы слабы, удзень умераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 марозу. Удзень прагназуецца 0...+6, па паўднёвым захадзе будзе да 9 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі