Вы тут

Удзельніка марша недармаедаў у Мазыры Алега Шаўко асудзілі на 10 сутак

Фота: spring96.org

У Мазыры ідуць суды над затрыманымі 18 сакавіка ўдзельнікамі Маршу недармаедаў. 

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", да Алега Шаўко на суд не змаглі трапіць ні сваякі, у тым ліку цяжарная жонка, ні назіральнікі. Мужчыну арыштавалі на 10 сутак. Праваабаронцы кажуць, што 35-гадовага мужчыну затрымалі адразу пасля мітынгу, у шпіталі, дзе ён наведваў хворага бацьку. 

Агулам у суд з ізалятара часовага ўтрымання 20 сакавіка прывезлі чатырох чалавек. Сярод іх — Аляксандр Барысенка, Аляксандр Трошка і яшчэ адзін мужчына. Усіх іх затрымалі адразу пасля мітынга 18 сакавіка.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі