У ЗША памёр стваральнік функцыі Сtrl+x/Сtrl+c/Сtrl+v

У ЗША памёр стваральнік функцыі Сtrl+x/Сtrl+c/Сtrl+v

У ЗША на 75-м годзе жыцця памёр праграміст Лары Тэслер, які ў свой час распрацаваў і ўкараніў функцыю Сtrl+x/Сtrl+c/Сtrl+v ("выразаць"/"капіраваць", "уставіць"), а таксама шмат іншых. Дзякуючы яму і яго калегам персанальны кампьютар стаў простым для засваення і выкарыстання, піша "Бі-Бі-Сі".

Тэслер нарадзіўся ў 1945 годзе ў Нью-Ёрку, скончыў Стэнфардскі ўніверсітэт. Праграміст з 1960-х спецыялізаваўся на распрацоўцы карыстальніцкага інтэрфейса, спрашчаў яго з дапамогай пэўных каманд. Працаваў у вядучых амерыканскіх ІТ-кампаніях: у Xerox, у Apple (17 гадоў). Пасля сыходу з апошняй у канцы 1990-х запусціў уласны адукацыйны стартап.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі