У Гаазе за кратамі памёр Ратка Младзіч, асуджаны за разню ў Срэбраніцы
Ратка Младзіч на судзе / EPA / ТАСС
У цэнтры ўтрымання пад вартай ААН у Гаазе памёр былы камандуючы галоўным штабам арміі баснійскіх сербаў Ратка Младзіч. Яму было 84 гады.
Младзіч быў асуджаны за генацыд на Балканах і адбываў пажыццёвае пакаранне. Паведамляецца, што апошнія два гады ён знаходзіўся ў турэмным шпіталі і быў прыкаваны да ложка.
Младзіча арыштавалі ў Сербіі 26 траўня 2011 года і выдалі ў Гаагу. 22 лістапада 2017 года Гаагскі прызнаў яго вінаватым у генацыдзе, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці падчас грамадзянскай вайны ў Босніі і Герцагавіне 1992-1995 гадоў.