У Жодзіне пад выглядам ялавічыны прадавалі сабачаціну

Пад выглядам ялавічыны невядомы мужчына прадаваў у Жодзіне мяса сабак. Гэта высветлілі работнікі гарадской ветэрынарнай станцыі. Пяцёра жодзінцаў самі прынеслі падазроную прадукцыю на экспертызу, піша "СБ — Беларусь сегодня".  

Па словах пакупнікоў, мужчына гадоў сарака называў сябе работнікам Барысаўскага мясакамбіната. Ён прадаваў свой тавар каля рынку або аўтастанцыі. За мяса мужчына прасіў нядорага — 60 тысяч рублёў за кілаграм.

Галоўны дзяржаўны ветэрынарны інспектар Жодзіна Аляксандр Кляшчонак паведаміў пра гэты выпадак кіраўніцтву міліцыі на пасяджэнні гарвыканкама. Праўда, знайсці прадаўца будзе складана, бо ніводзін з пакупнікоў не запомніў яго ў твар.

Пакупнікі не могуць самастойна адрозніць сабачаціну ад ялавічыны. Часцей за ўсё, людзям здаецца, што смак у мяса нейкі дзіўны і прадукт сапсаваны. Навобмацак такое мяса даволі ліпкае, на руках ад яго застаецца тлушч са спецыфічным пахам.

За парушэнне санітарна-ветэрынарных патрабаванняў зламысніку пагражае буйны штраф. Таксама яго могуць пазбавіць волі на тэрмін да аднаго года — за жорсткае абыходжанне з жывёламі.

Дарэчы, у 2008 годзе ў Жодзіне ўжо быў зафіксаваны выпадак, калі гандляр прадаваў сабачаціну пад выглядам ялавічыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі