У "Яндэкс Go" сказалі, ці атрымае ФСБ доступ да звестак пра паездкі беларусаў

Яндэкс-таксі / Яндекс-такси / av.by

Яндэкс-таксі / Яндекс-такси / av.by

У беларускім офісе "Яндэкс Go" абвяргаюць інфармацыю пра перадачу ў ФСБ Расіі звестак пра паездкі беларускіх кліентаў, піша tochka.by.

Напярэдадні ў расійскіх СМІ з'явіліся паведамленні, што з 1 верасня расійская ФСБ можа атрымаць доступ да ўсіх паездак на таксоўках, замоўленых праз сэрвіс "Яндэкс Go", у тым ліку і за мяжой. Гэты сэрвіс працуе і ў Беларусі.

"Заканадаўства Расіі не распаўсюджваецца на сэрвіс у Беларусі і на яго карыстальнікаў. Гэта не зменіцца і пасля 1 верасня. У цяперашні час сэрвіс у Беларусі і іншых краінах прадастаўляецца замежнымі юрыдычнымі асобамі. Як і раней, звесткі, звязаныя з працай сэрвісу за межамі Расіі, могуць быць запытаныя толькі ў рамках вызначаных міжнародных працэдур", — кажуць у прэс-службе беларускага офіса.

Сэрвіс таксі "Яндэкс Go" і яго замежны аналаг Yango працуюць больш чым у 20 краінах. У іх ліку — Беларусь, Ізраіль, Нарвегія, Фінляндыя, Казахстан, Грузія і Арменія.

Дарэчы, Фінляндыя і Нарвегія ўжо забаранілі перадаваць у Расію звесткі кліентаў, якія карыстаюцца таксоўкамі "Яндэкса". Служба абароны персанальных даных Грузіі таксама правярае законнасць апрацоўкі даных карыстальнікаў платформы.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі