У выхадныя дні ў Беларусі будзе плюсавая тэмпература

Плюсавая тэмпература вернецца ў Беларусь у бліжэйшыя выхадныя дні. Пра гэта паведаміла сіноптыкі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Святлана Рыбакова. Паводле яе слоў, тэмпературны фон у першай палове тыдня апынуўся на 5-10 градусаў ніжэйшым за кліматычную норму.

Як інфармуе БЕЛТА, у выхадныя дні маразы пачнуць паступова слабець. У суботу, 6 снежня, месцамі па рэспубліцы пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2-9 градусаў, пры праясненнях будзе ад 10 да 12 градусаў марозу. У дзённыя гадзіны чакаецца ад мінус 5 да плюс 1 градуса.

У нядзелю Беларусь апынецца пад уплывам атмасферных франтоў. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, па паўднёвым захадзе — мокры снег. Тэмпература паветра ў начны час складзе мінус 2-9 градусаў, днём прагназуецца ад мінус 5 да плюс 1 градуса.

У пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі пачнуць фармаваць вільготныя, але больш цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з тэрыторыі Заходняй Еўропы. Месцамі чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег. Тэмпература паветра ўначы будзе складаць мінус 1-6 градус, пры праясненнях — да мінус 8 градусаў. У дзённыя гадзіны чакаецца ад мінус 4 да плюс 1 градуса.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі