У Вялікабрытаніі расчараваныя вынікамі беларускіх выбараў

У Вялікабрытаніі расчараваныя вынікамі беларускіх выбараў

У Вялікабрытаніі расчараваныя вынікамі беларускіх выбараў. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС гэтай краіны. Афіцыйны Лондан нагадаў уладам Беларусі ацэнку місіі АБСЕ, паводле якой "парламенцкія выбары... не адпавядалі міжнародным дэмакратычным стандартам". Вялікабратнія заклікае афіцыйны Мінск працаваць над ліквідацыяй праблем, выяўленых падчас  выбараў у Палату прадстаўнікоў, "умацоўваць дэмакратыю ў Беларусі".

Французскі бок, каментуючы вынікі выбараў, адзначыў адсутнасць у парламенце апазіцыі. Парыж нагадаў уладам Беларусі, што "паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратычнымі свабодамі ў Беларусі з'яўляецца асноўным фактарам развіцця нашых двухбаковых адносін і паглыбленнем адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам".

Як інфармавала Еўрарадыё, АБСЕ не прызнала выбары ў Палату прадстаўнікоў адпаведнымі міжнародным стандартам, а знешнепалітычная служба ЕС заявіла, што наша краіна ўпусціла магчымасць правесці выбары па міжнародных стандартах. Дзярждэпартамент ЗША лічыць, што да выбараў у Беларусі "ёсць сурʼёзныя пытанні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі