У ВНУ Беларусі сёлета засталіся незанятымі 870 месцаў

"Дзе інжынеры?" — спытаў Аляксандр Лукашэнка

"Дзе інжынеры?" — спытаў Аляксандр Лукашэнка / bntu.by

У ВНУ Беларусі сёлета засталіся незанятымі 870 месцаў. Каля 500 з іх — сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, а прыкладна 120 — інжынерна-тэхнічныя. Пра гэта на Рэспубліканскім педсавеце паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец. І зрабіў гэта ён толькі пасля пытання ад Аляксандра Лукашэнкі. Апошні абураўся, што ва ўрадзе яму кажуць пра праблему, а на нарадзе яе нават не згадалі.

"А як заўтра карміцца будзем? — пытаўся ў прысутных Лукашэнка. — ...Ледзь не заганяем у ВНУ... Чаму ў моладзі няма павагі да сельскагаспадарчай ВНУ? Таму што там брудна і пахі, ці можа ВНУ вінаватыя, што мы маем недабор? А інжынер, як без інжынераў заўтра жыць будзем?.. Юрысты, гісторыкі і электрамабіль не створаць, і атамную станцыю не пабудуюць... Дзе яны? А вы не сказалі, што гэта праблема".

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў "у наступнай пяцігодцы" стварыць у РБ "адукацыйны хаб сусветнага ўзору, не горшы за Гарвард", з мэтай утрымання на радзіме таленавітай моладзі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі