Вы тут

У Віцебску салдата прыціснула машынай, ён у рэанімацыі

Ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА

У Віцебску салдата тэрміновай службы прыціснула машынай. Здарэнне адбылося раніцай 22 красавіка ў 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе. Пра гэта паведаміў Telegram-канал NEXTA. TUT.by атрымаў пацверджанне гэтай інфармацыі ў Віцебскай бальніцы хуткай меддапамогі. Пацярпелы знаходзіцца ў цяжкім стане, ён у рэанімацыі. Вядома, што ў войску хлопец служыў амаль паўтара года, інфармуе БЕЛТА. Прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў распавёў, што цяпер працуе камісія сіл спецыяльных аперацый, якая праводзіць праверку факту парушэння "правіл эксплуатацыі аўтамабільнай тэхнікі". За рулём аўтамабіля быў вайсковец тэрміновай службы, ён знаходзіцца ў часці.

У снежні мінулага года ў 103-й брыгадзе сяржант-кантрактнік загадаў падначаленым кульнуцца праз металічную агароджу (аднаго салдата ён ударыў нагой). Адзін з вайскоўцаў зламаў ключыцу. Была распачатая крымінальная справа.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 22.04: