У Віцебску правялі ператрусы і затрымалі трох студэнтаў
Цімафей Журкевіч / Вясна
16 студзеня ў Віцебску затрымалі і правялі ператрусы ў трох студэнтаў, паведамляе "Віцебская вясна".
Маці студэнта ВДТУ Цімафея Журкевіча распавяла, што ператрус праходзіў у межах крымінальнай справы па факце пагрозы гвалтам у дачыненні да вайскоўца. Цяпер праводзіцца праверка, у Цімафея забралі жорсткі дыск кампутара і тэлефон. Самога хлопца затрымалі ў ІЧУ на 72 гадзіны.
Па тым жа сцэнары прайшлі ператрусы ў Глеба Івашкевіча і Мікіты Кохана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.