У вайсковай часці пад Лепелем — крымінальная справа за нестатутныя адносіны

У вайсковай часці пад Лепелем пачалі крымінальную справу за нестатутныя ўзаемаадносіны, інфармуе БЕЛТА.

Як распавёў прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны Уладзімір Макараў, некалькі дзён таму ў Заслонаўскім гарнізоне камандзір часці выявіў нестатутныя ўзаемаадносіны. Калі будзе вызначаная віна канкрэтных вайскоўцаў, іх прыцягнуць да адказнасці. У Мінабароны кажуць, што выяўленыя нестатутныя адносіны не прывялі да цяжкіх наступстваў, ніхто не шпіталізаваны.

Крымінальная справа пачатая паводле артыкула 443 Крымінальнага кодэксу Беларусі — "парушэнне статутных правілаў узаемаадносін паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, пры адсутнасці адносін падпарадкаванасці". Найбольшае пакаранне, якое пагражае па гэтым артыкуле, — да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Фота: yk-news.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі