У Ватыкане ў саборы святога Пятра пачалося развітанне з памерлым папам Бенедыктам XVI.
Бенедыкт XVI памёр 31 снежня ва ўзросце 95 гадоў.
У 2013 годзе ён пакінуў папскі пасад па прычыне пагаршэння здароўя. Перад тым добраахвотны сыход з папскага пасаду адбыўся ў 1415 годзе: тады падобным чынам паступіў Грыгорый XII.
Пахаванне Бенедыкта XVI адбудзецца ў чацвер, 5 студзеня.