Памёр Папа Рымскі ў адстаўцы Бэнэдыкт XVI (Ёзэф Ратцынгер). Яму было 95 гадоў.
Папскі пасад у Ватыкане ён займаў з 2005 па 2013 год, а потым нечакана абвясціў пра рашэнне адрачыся. Яго месца заняў Францішак I.
А Папа "на пенсіі" пасяліўся ў маленькім манастыры "Маці Царквы" ў Ватыканскіх садах.
Звычайна Папа Рымскі займае сваю пасаду пажыццёва. Адрачэнне Бэнэдыкта XVI стала першым за амаль шэсць стагоддзяў. Вядома, што мінулым разам такая адстаўка была прынята ў 1415 годзе. Тады на спакой пайшоў Папа Рыгор XII.