Вы тут

У Тонга падводны вулкан вывяргаецца як кветка. Але ўсё роўна гэта бедства

Вывяржэнне вулкана на астравах Тонга

У Каралеўстве Тонга адбываецца магутнае вывяржэнне падводнага вулкана. З паветра яно нагадвае бутон кветкі, які расчыняецца.

Зрэшты, мясцовыя жыхары ці наўрад радыя такой прыгажосці. Вывяржэнне спарадзіла цунамі. Акрамя таго, у паветра паднялося шмат пылу і попелу.

"Стала цёмна, як ноччу. У небе шмат маланак", — пішуць відавочцы.

Вывяржэнне прымусіла ўлады ціхаакіянскай краіны эвакуіраваць караля Тупоу VI з палаца ў сталіцы — Нукуалофе. Эпіцэнтр здарэння размяшчаецца ў непасрэднай блізкасці ад горада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.