У Тбілісі масавыя пратэсты, натоўп патрабуе адстаўкі спікера парламента

Reuters
Reuters

У Грузіі ўвечары 20 чэрвеня пачаліся вулічныя беспарадкі. У Тбілісі натоўп патрабуе адстаўкі спікера парламента Іраклія Кабахідзэ, адбываюцца сутыкненні паміж пратэстоўцамі і паліцыяй. У іншых гарадах людзі таксама выйшлі на вуліцы.

Канфлікт пачаўся з выступу ў грузінскім парламенце дэпутата Дзярждумы Расіі Сяргея Гаўрылава. Адкрываючы пасяджэнне Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя, Гаўрылаў размаўляў па-руску, седзячы ў крэсле спікера парламента Грузіі Іраклія Кабахідзэ. Гэта не спадабалася апазіцыйным дэпутатам. Яны сарвалі выступ і запатрабавалі, каб расіяне пакінулі парламент.

Расійская дэлегацыя ж вырашыла пакінуць не толькі парламент, але і Грузію наогул. Аднак пратэсты, якія пачаліся каля гасцініцы, дзе жыў Гаўрылаў і іншыя дэпутаты Дзярждумы РФ, перараслі ў вулічныя акцыі каля грузінскага парламента. Грузінская апазіцыя цяпер настойвае на адстаўцы Кабахідзэ і датэрміновых выбарах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі