У судзе зачыталі паказанні святара пра абмеркаванне атакі на самалёт Лукашэнкі

У судзе зачыталі паказанні святара пра абмеркаванне атакі на самалёт Лукашэнкі

У гродзенскай турме працягваецца разгляд гучнай справы "групы Аўтуховіча". Па ёй праходзіць сям'я праваслаўнага святара: Сяргей Разановіч, яго жонка Любоў і сын Павел. Яны за кратамі з канца 2020 года. У пятніцу дапытвалі Сяргея Разановіча, зачытвалі яго паказанні, дадзеныя падчас следства. У іх ёсць фрагмент пра тое, што Мікалай Аўтуховіч нібыта абдумваў замах на Аляксандра Лукашэнку: "З мэтай звяржэння дзейнай улады, неабходна здзейсніць падрыў борта самалёта № 1 падчас ўзлёту або пасадкі. Для гэтай мэты трэба выкарыстоўваць ракету, як я зразумеў, ручны гранатамёт".

Далей ён пераказваў словы Аўтуховіча, што "патрэбны спецыяльна абучаны чалавек", а "ракета каштуе дорага". Калі прагучалі паказанні пра "падрыхтоўку тэракта", святар заявіў, што на далейшыя пытанні суддзі адказваць не хоча, піша sb.by.

Па гучнай справе праходзіць 12 чалавек. Суд праходзіць з 18 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі