Абвінавачаная па справе "групы Аўтуховіча": нехта ўначы выканаў нашу просьбу

Абвінавачаная па справе "групы Аўтуховіча": нехта ўначы выканаў нашу просьбу

27 траўня ў гродзенскай турме працягнуўся суд над 12 удзельнікамі "групы Аўтуховіча". Абвінавачаная Вольга Маёрава патрабавала адводу дзяржаўным абвінаваўцам, але суд адмовіў.

"Здзіўленая фактам таго, што прыбралі загараджальны шчыт паміж камерамі, дзе ўтрымліваюцца абвінавачаныя,цытуе яе словы sb.by. — Гэта просьба падчас судовага разбору прагучала некалькі разоў. Суд адмовіў у просьбе, аднак нехта ўначы выканаў нашу просьбу. Выказваю недавер суду. Хачу, каб на вашым месцы сядзелі людзі, якія па-сапраўднаму прымаюць рашэнні".

Гучны судовы працэс пачаўся 18 траўня. Па версіі следства, Мікалай Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком "злачыннай групоўкі", якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў, стварала схованкі са зброяй, рыхтавала новыя акцыі. Ветэрана-"афганца" абвінавачваюць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сярод іх — "здрада дзяржаве" і "акт тэрарызму".

Справу разглядае Гродзенскі абласны суд, суддзя — Максім Філатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі