У суботу ўначы ў Беларусі будзе да 7 марозу, пераважна без ападкаў

У суботу ўначы ў Беларусі будзе да 7 марозу, пераважна без ападкаў

Уначы ў суботу, 27 лютага, у Беларусі будзе ад 1 да 7 градусаў марозу, удзень — ад 0 да 6 градусаў са знакам плюс.

Заўтра будзе пераважна без ападкаў, толькі ў начныя гадзіны на ўсходзе прагназуецца невялікі снег. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман, на некаторых участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні, 3-8 метраў за секунду, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі