У суботу ў Беларусі дажджы і моцны вецер
![Прагназуюцца мокры снег і замаразкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/ptuszki.jpg.webp?itok=GsslUoTI)
Прагназуюцца мокры снег і замаразкі / t.me/ptushkafota/
У суботу, 7 кастрычніка, у Беларусі пройдуць дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер па ўсёй краіне — з парывамі да 15-20 м/с (а раніцай і ўдзень — да 24 м/с). З-за гэтага аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +2 на ўсходзе да +14 градусаў на захадзе краіны (у Мінску — ад +7 да +9), у дзённыя гадзіны — 12-18 цяпла (у сталіцы — ад +13 да +15).
У наступныя дні чакаецца пахаладанне, пройдуць дажджы. У нядзелю на паўночным усходзе Беларусі магчымы мокры снег. У панядзелак прагназуюцца замаразкі.
![У суботу ў Беларусі дажджы і моцны вецер](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/m5r_iO9GGKY.jpg.webp?itok=PxuJEo7e)
![У суботу ў Беларусі дажджы і моцны вецер](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/eFK22W_6Y90.jpg.webp?itok=COtxIWhs)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.