У канцы тыдня ў Беларусі магчымы мокры снег

У чаканні зімы

У чаканні зімы / pixabay.com

У канцы тыдня ў Беларусі магчымы мокры снег. Паводле прагнозу сіноптыкаў, яго трэба чакаць на паўночным усходзе нашай краіны ў нядзелю.

Уначы і раніцай у пятніцу, 6 кастрычніка, амаль па ўсёй Беларусі чакаецца ўзмацненне заходняга і паўночна-заходняга ветру (удзень толькі на ўсходзе і ў Мінску). Яго парывы будуць дасягаць 15-20 м/с. У начныя гадзіны на большай частцы тэрыторыі краіны, а ў дзённыя гадзіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад +3 да +9 градусаў (у Мінску — ад +6 да +8), удзень — ад +9 да +15 (у сталіцы — 11-13 цяпла, на Брэстчыне — да +17).

У суботу магчымыя дажджы, а на поўначы — моцныя дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер — месцамі да 24 м/с.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі