У суботу ў Беларусі дажджы і моцны вецер

Падчас навальніцы

Падчас навальніцы / pixabay.com

Раніцай і ўдзень у суботу, 23 верасня, дажджы пройдуць пераважна па заходняй палове Беларусі (уначы — месцамі па краіне). У асобных раёнах магчымыя навальніцы. У дзённыя гадзіны месцамі ўзмоцніцца вецер — да 15-20 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +10 на ўсходзе краіны да +20 на захадзе (у Мінску — ад +14 да +16), у дзённыя гадзіны — 23-29 цяпла (у сталіцы — ад +24 да +26 градусаў).

У нядзелю, 24 верасня, ападкі прагназуюцца амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Месцамі пройдуць моцныя дажджы з навальніцамі і парывістым ветрам.

У суботу ў Беларусі дажджы і моцны вецер
vk.com/belgidromet
У суботу ў Беларусі дажджы і моцны вецер

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі