У суботу ў Беларусі чакаюцца навальніцы
![У суботу ў Беларусі чакаюцца навальніцы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2020-04-28t000000z_1276462788_rc2vdg9iji9t_rtrmadp_3_belarus-wildlife.jpg.webp?itok=by2w5YYD)
У суботу, 2 траўня, у Беларусі чакаюцца навальніцы. Сіноптыкі папярэджваюць, што яны пройдуць толькі ў асобных раёнах краіны. Калі ўначы кароткачасовыя дажджы пройдуць месцамі пераважна на захадзе, дык у дзённыя гадзіны амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі.
У начныя гадзіны будзе ад +4 да +11 градусаў, удзень — ад +13 да +20 (на Гомельшчыне — да 23 цяпла).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў нядзелю, 3 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.