У суботу ў Беларусі чакаецца мокры снег, дождж і туман

4 красавіка ў Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі удзень на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай месцамі з’явіцца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, 3-8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, удзень будзе 4-9 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Нагадаем, у бліжэйшыя паўтара тыдня ў Беларусі яшчэ будзе халодна.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі