Вы тут

У суботу ў Беларусі чакаецца да +7

БЕЛТА

У суботу, 18 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Істотных ападкаў не прагназуецца. Уначы і зранку месцамі будзе туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёвы парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе ад нуля да -6, удзень — 1-7 градусаў цяпла.

19 студзеня захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. У асобных раёнах прагназуецца туман, слабы галалёд. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы слабы да ўмеранага. 

Уначы тэрмометры пакажуць -5...+2, удзень прагназуецца ад 2 градусаў марозу да 4 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.