У суботу ў Беларусі чакаецца да +2 градусаў
![У суботу ў Беларусі чакаецца да +2 градусаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/12282ba94f2184a3254df7097fd2779d.jpg.webp?itok=Y7qRmJeM)
У суботу, 17 лютага, у Беларусі прагназуецца невялікі і мокры снег. Вецер будзе паўднёва-заходні, 3-8 метраў за секунду. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
У начныя гадзіны будзе ад -2 да -7 градусаў (у Мінску — 1-3 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -4 да +2 (у сталіцы — каля 0), інфармуе БЕЛТА.