У суботу ў Беларусі будзе да 16 цяпла, месцамі чакаюцца навальніцы

У суботу ў Беларусі будзе да 16 цяпла, месцамі чакаюцца навальніцы

У суботу, 16 красавіка, кароткачасовыя ападкі прагназуюцца пераважна на захадзе Беларусі. У дзённыя гадзіны ў шэрагу раёнаў магчымыя навальніцы. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, удзень вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы, 4-9 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, то ўначы чакаецца ад 2 градусаў марозу да 4 цяпла (у Брэсцкай вобласці — 5-7 градусаў са знакам плюс), у дзённыя гадзіны — 10-16 градусаў вышэй за нуль (на паўднёвым захадзе — да 18 цяпла).

Як паведамляла Еўрарадыё, няўстойлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі да сярэдзіны наступнага тыдня. У нядзелю і ў панядзелак дажджы пройдуць амаль па ўсёй краіне. Тэмпература паветра ўначы 17 красавіка складзе ад 3 да 10 градусаў вышэй за нуль, удзень — 10-17 цяпла. Уначы 18 красавіка будзе 1-8 градусаў цяпла, удзень — 8-15 градусаў са знакам плюс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі