У суботу, 18 сакавіка, у Беларусі чакаецца малавоблачнае сухое надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку месцамі па паўночна-ўсходняй палове краіны на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні, уначы слабы, удзень умераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да -6, па паўночным усходзе прагназуецца 7-9 марозу. Удзень чакаецца 5-11 са знакам "плюс".