У суботу ў Беларусі будзе ад -1 да -7

У суботу ў Беларусі будзе ад -1 да -7

У суботу, 4 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па паўднёвым усходзе краіны чакаецца снег, уначы па Гомельшчыне — моцны снег. На асобных участках дарог прагназуюць галалёдзіцу. Вецер будзе паўночна-заходні 2-7 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе -3...-8, па поўначы пры праясненнях чакаецца 9-11 градусаў марозу. Удзень слупок тэрмометра будзе паказваць ад -1 да -7.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі