Сіноптыкі: У суботу на ўсходзе Беларусі чакаецца град

На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі прагназуюцца моцныя залевы. Удзень ва ўсходніх раёнах магчымы град.



Вецер будзе пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду. У асобных раёнах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду, папярэджвае БЕЛТА.



Тэмпература паветра ўначы складзе +10...+16 градусаў, па ўсходзе чакаецца да 18 градусаў цяпла. Удзень будзе ад 22 да 29 градусаў са знакам плюс, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 30-32 градусаў.



Фота— bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі