У суботу ў Беларусі чакаецца халоднае і ветранае надвор’е

У суботу ў Беларусі чакаецца халоднае і ветранае надвор’е

У бліжэйшыя суткі, 22 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Удзень у цэнтральных, а ўначы ў заходніх раёнах краіны прагназуюцца дажджы .

Вецер будзе паўднёва-ўсходні, 6-11 метраў за секунду, парывы — да 14 метраў за секунду. Удзень у асобных раёнах краіны сіноптыкі прагназуюць парывы ветру да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да 6 градусаў цяпла, на паўночным усходзе — ад 1 да 5 градусаў марозу. Удзень будзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі