У суботу ў Беларусі будзе да +16

У суботу ў Беларусі будзе да +16

У суботу, 7 красавіка, ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы і зранку месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе ўначы паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду, парывамі да 14 метраў за секунду. Днём вецер будзе няўстойлівы 3-8 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла. Удзень ён падымецца да 10-16 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі