У Слуцку жанчына дапамагла затрымаць эксгібіцыяніста

За садзейнічанне следству Таццяну Харчанка ўзнагародзілі падзякай / фота "Курьер.Инфо"
За садзейнічанне следству Таццяну Харчанка ўзнагародзілі падзякай / фота "Курьер.Инфо"

Раніцай 28 жніўня случанка Таццяна Харчанка вярталася з крамы праз гаражы. Там яна заўважыла эксгібіцыяніста і, не разгубіўшыся, выклікала міліцыю. Жанчына прасачыла за хуліганам і зняла яго на відэа да прыезду міліцыі. Па словах случанкі, мужчыну ў гэтым месцы яна бачыла не раз. Пра гэта піша "Курьер.Инфо".

Калі эксгібіцыяніста даставілі ў РАУС, аказалася, што ў красавіку ў міліцыю звярталася іншая жыхарка Слуцка і апісвала гэтага ж мужчыну. У дачыненні да случака заведзеная крымінальная справа па арт. 339 КК РБ (хуліганства).

У панядзелак 14 кастрычніка начальнік Слуцкага РАСК уручыў падзяку Таццяне Харчанка за садзейнічанне следству.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі